Главная  >  Объявления
14.09.2017
Праграма мерапрыемстваў абласнога свята народных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы» 23 – 24 верасня 2017 года

23 верасня

Цэнтральная плошча горада (вуліца Леніна, 189)

11.00 – 18.00. Выстаўкі вырабаў народных умельцаў Міншчыны і абласцей рэспублікі, Беларускага саюза майстроў народнай творчасці «Рамесная слабада», студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці.

12.00 – 12.45. Урачыстае адкрыццё абласнога свята народных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы».

12.45 – 13.30. Канцэртная праграма «Песняй вітаем край родны».

13.30 – 15.00. Дэфіле нацыянальных касцюмаў «Погляд у мінулае».

15.00 – 16.00. Канцэртная праграма «У творчым сузор'і» з удзелам народнага ансамбля народнай песні «Шчодрыца» Лагойскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу, заслужаных аматарскіх калектываў Рэспублікі Беларусь: фальклорнага ансамбля «Гасцінец» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці Валожынскага раёна і фальклорнага ансамбля «Крупіцкія музыкі» Крупіцкага цэнтра культуры імя У. Грома Мінскага раёна.

16.00 – 17.00. Узнагароджанне ўдзельнікаў свята-конкурсу «Беларуская лялька», уручэнне пояса Мінскай вобласці Слуцкаму цэнтру традыцыйнай культуры.

17.00 – 18.00. Выступленне вакальнага ансамбля «Белы Птах» Палаца культуры Мінскага трактарнага завода.

20.00 – 22.00. Канцэрт «ПодаРОК для друзей» вакальна-інструментальнага ансамбля «RiverStone» (кіраўнік І. Урэнцаў) Слуцкага гарадскога дома культуры.

22.00 – 22.10. Лазернае шоу.

Сквер на набярэжнай (пляцоўка за цэнтрам дзіцячай творчасці)

12.00 – 15.00. Конкурс-свята «Беларуская лялька».

12.00 – 17.00. Майстар-клас па беларускіх традыцыйных гульнях і побытавых танцах з удзелам фальклорных калектываў «Покліч» і «Явар» Мачулішчанскага цэнтра культуры і вольнага часу Мінскага раёна (у праграме – народныя гульні, тэатральныя мініяцюры, тэатр «Батлейка», майстар-класы па бытавых танцах, беларуская кухня).

12.00 – 17.00. Прадстаўленне аграсядзібы «Дайнаўскі двор» Валожынскага раёна.

Набярэжная ракі Случ (з боку вуліцы 8-га Марта)

12.00. Паказальныя выступленні выхаванцаў суднамадэльнага і авіямадэльнага гурткоў ДУА «Слуцкі цэнтр тэхнічнай і прыкладной творчасці навучэнцкай моладзі». Пляцоўка каля будынка Слуцкага раённага вузла паштовай сувязі (вуліца М. Багдановіча )

11.00 – 18.00. Інтэрактыўны бібліёквэст «Сузор'е чытання».

11.00 – 18.00. Выстаўка-продаж друкаванай прадукцыі РУП «Белпошта».

Пляцоўка каля магазіна «Крыніца» (вуліца Леніна, 185)

9.00 – 18.00. Выстаўка-продаж прадукцыі РУП «Белсаюздрук».

Пляцоўка каля цэнтра дзіцячай творчасці (вуліца Леніна, 140, вуліца М. Багдановіча)

12.00 – 18.00. Выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Творчасць сучаснай Случчыны» навучэнцаў ДУА «Слуцкі цэнтр дзіцячай творчасці», ДУА «Слуцкі цэнтр турызму і краязнаўства».

12.00. Выстаўка дзіцячага малюнка «Любімы горад у фарбах дзяцінства», пленэр «Юныя мастакі XXI стагоддзя».

12.00 – 18.00. Выстаўка-продаж «Слуцкі сувенір»: майстар-класы па пляценні з лазы, ткацтве, валенні воўны, фларыстыцы, роспісе па дрэве.

11.00 – 18.00. Экалагічная пляцоўка «Экалогія без межаў» навучэнцаў ДУА «Слуцкі эколагабіялагічны цэнтр навучэнцаў».

Пляцоўка з боку ўваходу ў ЗАГС

11.00 – 18.00. Выстаўка творчых работ «Захоўваючы традыцыі» навучэнцаў УА «Слуцкі дзяржаўны каледж», УА «Слуцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».

Гарадскі парк культуры і адпачынку

12.00 – 15.00. Выступленне калектываў аматарскай творчасці раёна «Майстэрства зямлі Слуцкай».

12.00 – 19.00. Работа атракцыёнаў.

Кінатэатр «Беларусь»

10.00 – 18.00. Перыядычная дэманстрацыя дакументальнага кінафільма «Першадрук».

Вуліца Леніна

11.00. Выстаўка-продаж прадукцыі прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці, арганізацый раёна «Слуцкая гасцёўня», майстар-клас па хлебапячэнні.

24 верасня

Цэнтральная плошча горада (вуліца Леніна, 189)

11.00 – 14.00. Выступленне аматарскіх калектываў устаноў культуры раёна з праграмай «Песня ў сэрцы маім».

14.00 – 16.00. Канцэрт удзельнікаў тэлевізійнага праекта «Новыя галасы Беларусі». Гарадскі парк культуры і адпачынку.

17.00 – 19.00. Танцавальная праграма «Збяром вакол сяброў».

© Слуцкий районный исполнительный комитет, 2008
Разработка БЕЛТА
Поддержка УП «Минская волна»
Rating All.BY