Главная  >  Новости  >  Новости региона
18.08.2017
З падзякай за працу

На ўборцы збожжа ў ААТ «Вітка-Агра» памочнікам камбайнера працуе Наталля Сцяпанаўна Несцяровіч, камбайнерам – яе муж Аляксандр Васільевіч. Сямейны экіпаж Несцяровічаў працуе на КЗС-1218, намалацілі ўжо звыш 1800 тон збожжа.

17 жніўня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Іванаўна Ніжэвіч прыехала на Случчыну з падзякай за працу сямейнаму экіпажу, Наталлі Сцяпанаўне, уручыла ёй цудоўны падарунак.

Прыгожы сувенір ад Слуцкай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын адметнай удзельніцы жніва ўручыла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Слуцкага райвыканкама Святлана Аляксандраўна Уласевіч.

© Слуцкий районный исполнительный комитет, 2008
Разработка БЕЛТА
Поддержка УП «Минская волна»
Rating All.BY