Главная  >  Новости
18.07.2008
Першым сакратаром Цэнтральнага Камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі выбраны Юрый Уладзіміравіч Крывадубскі, які да гэтага працаваў намеснікам старшыні Цэнтральнай кантрольнай камісіі БРСМ. У 1999-2002 гадах Ю.У. Крывадубскі быў першым сакратаром Слуцкага гаркама Беларускага патрыятычнага саюза моладзі.
18.07.2008
Сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна пачалі ўборку рапсу. На 17 ліпеня ён зжаты на плошчы 285 гектараў, намалочана 707 тон зерня (ураджайнасць 25 цэнтнераў з гектара).
18.07.2008
Калектыў мастацкай самадзейнасці гарадскога Дома культуры моладзі стаў лаўрэатам V Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Ой на Івана, ой да на Купалле”, які праходзіў у Сімферопалі. Случчане былі адзінымі прадстаўнікамі Беларусі.
18.07.2008
За парушэнні заканадаўства аб працы і правіл па ахове працы ў першым паўгоддзі 2008 года работнікі Слуцкай міжраённай інспекцыі працы аштрафавалі 28 службовых асоб, да 26 наймальнікаў прыменены эканамічныя санкцыі на суму 22,9 мільёна рублёў.
18.07.2008
 19-гадовая случчанка Анастасія Мірончык заняла другое месца на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў, які праходзіў у польскім горадзе Быдгашэ. Анастасія ехала на спаборніцтвы з персанальным рэкордам 6,71 м і ўвесь час трымалася трэцяй.
18.07.2008

Хлебнай сілай напоўніўся колас збажыны – вынік карпатлівай працы хлебаробаў. На раённым свяце “Зажынкі-2008”, якое прайшло на гэтым тыдні на хлебнай ніве адкрытага акцыянернага таварыства “Слуцкі Аграсэрвіс”, шмат цёплых слоў гучала ў адрас працаўнікоў палёў, тых, хто не шкадуючы сіл, рупліва здабывае галоўнае багацце краіны – хлеб.

18.07.2008

Бурнымі апладысментамі сустракалі жыхары вёскі Рачкавічы калектыў мастацкай самадзейнасці Лядненскага сельскага Дома культуры.

Аксана Гапановіч, Ніна Амяльчэня, Ірына Латушка, Марта Скрыган, Вольга Кудзёлка, Ірына Ісаевіч і іншыя паўтары гадзіны весялілі вяскоўцаў сатырычнымі байкамі, жартоўнымі сцэнкамі, вершамі ды песнямі на любы густ. Але без дырэктара СДУП “Саўгас “Рачкавічы” Мікалая Рыгоравіча Красуцкага нельга было б прыехаць калектыву СДК з канцэртам у другую вёску.

18.07.2008

У Віцебскай вобласці на базе адпачынку “Лосвіда” праходзіў рэспубліканскі фестываль “Іграй, гармонік, звіні, прыпеўка”.

Калектыў мастацкай самадзейнасці УП “Ямпаль-Слуцк” ГА “БелТіЗ” прымаў актыўны ўдзел у фестывалі. Яго ўдзельнікі паказалі высокае майстэрства і арыгінальнасць конкурснай праграмы. Па выніках фестывалю калектыву прысвоена званне дыпламанта, а ў асабовым заліку дыпломамі ўзнагароджаны Аляксандр Шэлег і Іван Жук за самаўдасканаленне ў ствараемым вобразе на сцэне, Анжаліка Паплёўка – за імправізаванае майстэрства вядучай, Вераніка Шумік – за лепшую рэжысуру, а прыз глядацкіх сімпатый атрымала Лідзія Жаўрыд.

18.07.2008

Калектыў мастацкай самадзейнасці Лучнікоўскага цэнтра культуры правёў для вяскоўцаў свята лета “Вясёлка добрага настрою”.

У гэты дзень гучалі добрыя песні, праводзіліся шматлікія конкурсы. Не абышлося і без танцаў, а музыка была разнастайнай – і для дарослых, і для дзяцей. Моладзь – самы актыўны ўдзельнік мерапрыемства. Уразіла, што юнакі і дзяўчаты добра ведаюць і танцуюць вальс, падыспан і іншыя танцы.

18.07.2008

Больш за 20 гадоў дзейнічае пры гарадской дзіцячай бібліятэцы літаратурна-музычны салон “Ліра”.

Прывіць любоў да мастацтва і літаратуры, навучыць дзяцей навыкам зносін паміж сабой, спасцігнуць духоўны свет папярэдніх пакаленняў – гэтыя і іншыя мэты ставяць перад сабой супрацоўнікі бібліятэкі. Адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці салона – работа з таленавітымі дзецьмі. Таму бібліятэка працуе ў цеснай сувязі з музычнай і мастацкай школамі, цэнтрам дзіцячай творчасці, настаўнікамі.

© Слуцкий районный исполнительный комитет, 2008
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА
Rating All.BY